Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2021, 14:42

Сталі вядомы вынікі проб вады ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска правялі адбор проб пітной вады з пацярпелых ад аварыі на сетках раёнаў для правядзення лабараторных даследаванняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Адбор проб праводзіўся сёння раніцай з 6.40 да 7.50, аналізавалася якасць вады па паказчыках мікрабіялагічнай і хімічнай бяспекі.

"Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў пробы вады, адабраныя з пробаадборнага крана РППС "Курасоўшчына-1" (вул. Каржанеўскага, 8б), не адпавядаюць па паказчыку "мутнасць" і наяўнасці жалеза. Пробы вады, адабраныя з пробаадборнага крана РППС "Серабранка" (вул. Ракасоўскага, 12/2), не адпавядаюць па паказчыках "колернасць", "мутнасць" і наяўнасці жалеза. Пробы вады, адабраныя ў камеры пераключэння нумар 5 (вул. Чыжэўскіх), адпавядаюць па ўсіх даследаваных паказчыках", - прыведзены даныя даследавання.

На аснове атрыманых вынікаў санэпідслужба рэкамендуе пакуль выкарыстоўваць у пітных мэтах бутыляваную або прывазную ваду.

Кантроль якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, прадаўжаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі