Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2025, 17:27

Спецслужбы ўстанавілі аператара дрона, які запусціў беспілотнік з Літвы ў Беларусь

Фота МУС
Фота МУС
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецслужбы ўстанавілі аператара дрона, які запусціў беспілотнік з Літвы ў Беларусь. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, інцыдэнт з беспілотнікам, які заляцеў у Беларусь з тэрыторыі Літвы, стаў спробай распаліць міждзяржаўны канфлікт.

"Прэзідэнт паставіў задачу правесці дэталёвае расследаванне гэтага інцыдэнту. Факты відавочныя, як мы гаворым. Траекторыя, якая закладзена ў "мазгі" гэтага беспілотнага лятальнага апарата, была раскрыта. Беспілотнік узляцеў з тэрыторыі Літвы. Як гэта можна назваць, як не правакацыяй? Замест таго, каб урэгуляваць канфлікт, гэта пасыл да распальвання канфлікту. Можна, вядома, з гэтага таксама было раздуць палітычны скандал, але мы не хочам сварыцца з суседзямі", - сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Ён нагадаў, што пасля Беларусі беспілотнік быў накіраваны ў Польшчу. Гэта значыць правакатары хацелі стукнуць ілбамі абедзве дзяржавы.

"Чалавек, які запускаў беспілотнік, раскрыты па камерах. Ідзе пошук гэтага аператара беспілотнага лятальнага сродку. Гэта значыць па лініі спецслужбаў работа прадаўжаецца. Зразумела, па дыпламатычных каналах кіраўніцтву Літвы паведамлена. Адказу, па-мойму, не было. Мы ім гаворым: хочаце знайсці вырашэнне гэтага пытання, трэба садзіцца за стол перагавораў. Трэба шукаць кантрабандыстаў на тэрыторыі Літвы, якія арганізуюць перш за ўсё гэта. Шукаць тых, хто дапамагае ім на тэрыторыі Беларусі. Але без канструктыўнага ўзаемадзеяння спецслужбаў, праваахоўных органаў гэта пытанне вырашыць нельга", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

"Факты на стол, як Прэзідэнт гаворыць. Пакажыце шары, куды яны падаюць, з чым яны падаюць, чым яны начынены. Ніякай канкрэтнай інфармацыі з боку кіраўніцтва Літвы па гэтым пытанні няма. І жадання, відаць, у палітычнага кіраўніцтва Літвы вырашыць гэты канфлікт няма. Ім гэта выгадна, гэта ім патрэбна. Таму і раздуваюць гэту сітуацыю, паказваючы, якія яны бедныя, якія яны няшчасныя, што яны абараняюць граніцы Еўрасаюза. Вось дзе крыецца глыбокая прычына ўсяго", - рэзюмаваў дзяржсакратар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі