Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2025, 12:48

Спецадзенне, арганізацыя харчавання і аплата працы. Прафсаюзы гатовы аказаць неабходную дапамогу ўдзельнікам жніва

Фота ФПБ
Фота ФПБ
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для аператыўнага рэагавання на праблемныя і спрэчныя сітуацыі, звязаныя з умовамі, аплатай працы ўдзельнікаў жніва, у Федэрацыі прафсаюзаў дзейнічае шматканальны тэлефонны нумар. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

"Прыём зваротаў вядзецца ў Міжгаліновым маніторынгавым цэнтры ФПБ, які дзейнічае з мая гэтага года. У перыяд уборачнай кампаніі асаблівая ўвага спецыялістаў цэнтра накіравана на аказанне дапамогі аграрыям", - расказалі ў прэс-службе ФПБ.

Забяспечанасць спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы, расцэнкі пры выкананні работ і аплата працы ў цэлым, арганізацыя харчавання і санітарна-бытавых умоў - па ўсіх гэтых і іншых пытаннях прафсаюзы гатовы аказаць неабходную падтрымку работнікам. У тым ліку пры неабходнасці будзе арганізаваны выезд спецыялістаў на месца для ўдакладнення сітуацыі.

Дарэчы, падобная практыка ў прафсаюзах дзейнічае не ўпершыню, і яна даказала сваю эфектыўнасць. У мінулым годзе пасля звароту работнікаў на гарачую лінію прафсаюзаў былі аператыўна вырашаны пытанні па паляпшэнні ўмоў працы, выплаце прэміяльных узнагарод.

Напярэдадні жніва прафсаюзы правялі маніторынгі ўмоў працы аграрыяў ва ўсіх рэгіёнах. У цэлым тэхнічная інспекцыя працы ФПБ адзначыла высокую гатоўнасць прадпрыемстваў да старту ўборачнай кампаніі. Разам з тым былі зафіксаваны і асобныя недахопы, звязаныя з забяспечанасцю работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, спецадзеннем і абуткам, праходжаннем медагляду. Па рэкамендацыі прафсаюзаў наймальнікі ўзялі на сябе абавязацельствы аператыўна вырашыць усе гэтыя пытанні.

Звароты прымаюцца ў Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ па нумары 8-801-100-1111. Званок бясплатны для абанентаў "Белтэлекама" і мабільных аператараў (A1, МТС, БеСТ (Life). Звярнуцца можна ў рабочыя дні з 8.00 да 20.00, са жніўня цэнтр будзе працаваць штодзённа. Прадстаўнікі прафсаюзаў гатовы неадкладна рэагаваць на ўсе пытанні работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі