11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Рабочыя будні большасці беларусаў на гэтым тыдні будуць праходзіць на фоне сонечнага, умерана цёплага надвор'я. Так, пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў па краіне не чакаецца, толькі днём 12 жніўня (аўторак) месцамі, у асноўным па паўночным усходзе, дзе будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Разам з тым пры ясным небе ночы будуць даволі свежымі ў межах 6-13 градусаў цяпла, а днём прамяні жнівеньскага сонца змогуць прагрэць паветра да камфортных 20-27 градусаў вышэй за нуль, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах будзе на 1-3 градусы цяплей", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 12 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў асноўным па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-25 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 27 градусаў.
У сераду, 13 жніўня, чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў цяпла. Днём будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 28 градусаў.
У чацвер, 14 жніўня, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 29 градусаў.
У пятніцу, 15 жніўня, чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў цяпла, днём - 22-28 градусаў вышэй за нуль, на захадзе - да плюс 30 градусаў.
"Паводле папярэдніх прагнозаў, 16 жніўня (субота) ноччу яшчэ захаваецца пераважна сухое надвор'е, а раніцай і днём надвор'е пачнуць псаваць атмасферныя франты, якія абумовяць у большасці раёнаў краіны кароткачасовыя дажджы. 17 жніўня (нядзеля) уплыў франтальных раздзелаў аслабне і з ростам атмасфернага ціску ападкі стануць менш інтэнсіўнымі, прымуць лакальны характар. Пры развіцці канвектыўнай воблачнасці ў асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Разам тым у суботу дажджы не перашкодзяць паветру прагрэцца да 23-29 градусаў, па поўдні - да плюс 32, а ў нядзелю ў выніку паступлення халаднаватай паветранай масы дзённы фон тэмператур будзе ў межах ад плюс 17 градусаў па поўначы да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе. У начны і ранішні час у вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У суботу, 16 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў цяпла, днём будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль, на поўдні - да 32 градусаў гарачыні.
У нядзелю, 17 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 17 градусаў на поўначы да плюс 26 градусаў на паўднёвым усходзе.-0-