Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 16:05

СМІ запрашаюць удзельнічаць у конкурсе на лепшае асвятленне міжнацыянальных адносін

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Аб гэтым журналістам паведаміла загадчыца сектара па справах нацыянальнага апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Бязручка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей сумесна з Міністэрствам інфармацыі штогод праводзіцца такі конкурс. Цяпер якраз пачынаецца падача заявак на конкурс па выніках 2023 года. У мінулым годзе было шмат знакавых мерапрыемстваў, і мы ўдзячныя СМІ за ўвагу да гэтай тэматыкі. Гэта вельмі важна і для нашых суайчыннікаў за мяжой, якія могуць падзяліцца сваімі мерапрыемствамі і аб іх даведаюцца не толькі жыхары Расіі, Узбекістана і іншых краін, але і нашы беларусы. Больш людзей будуць разумець і бачыць, як тыя, хто жыве далёка ад Беларусі, любяць, цэняць сваю радзіму, і як яны папулярызуюць нашу культуру, нясуць яе ў розныя краіны свету. Не ўсе могуць наведаць канцэрты, святы або нейкія іншыя падзеі, а дзякуючы сродкам масавай інфармацыі гэта становіцца даступным для шырокага кола людзей", - расказала Алена Бязручка.

Яна адзначыла і важнасць работы па захаванні і развіцці гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. "Хачу запэўніць, што і апарат, і ўсе зацікаўленыя, - мы будзем прадаўжаць сваю дзейнасць па аказанні садзейнічання і ўсё, што ад нас залежыць, зробім", - дадала загадчыца сектара.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі