25 кастрычніка, Жлобінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі "Марафону адзінства", які сёння стартаваў у Жлобіне, наведалі мемарыяльны комплекс "Помнік дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ў аг. Чырвоны Бераг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Загадчык філіяла "Чырвоны Бераг" Аляксандр Кіеня расказаў аб значнасці "Марафону адзінства" і развіцці комплексу: "Прымаць "Марафон адзінства" для нас - вельмі важная падзея. Сёння мы сустракаем мноства гасцей, якія аддадуць даніну памяці дзецям, загінулым у час вайны".
Аляксандр Кіеня падкрэсліў, што Чырвоны Бераг - гэта знакавае месца, важнае для захавання гістарычнай памяці. "У гады вайны тут быў арганізаваны зборны пункт, куды прывозілі дзяцей з Гомельскай, Магілёўскай абласцей і нават з бліжэйшых вёсак Расіі. У адным з яго памяшканняў нямецкія ўрачы абследавалі дзяцей, вызначалі групу крыві і рэзус-фактар. Тых, хто падыходзіў па медыцынскіх патрабаваннях, адпраўлялі ў Германію, дзе ў іх забіралі кроў для салдат рэйха", - расказаў ён.
Чырвоны Бераг - гэта ўражальнае месца, і тут патрэбна мужнасць, каб стрымаць эмоцыі, расказалі ўдзельнікі "Марафону адзінства" - блогеры Максім Бандарчук і Настасся Баравік.
Яна дадала, што кожны год наведвае музеі Беларусі разам з Максімам, каб не забываць урокі гісторыі. "Мы павінны памятаць, што было ў нашай гісторыі і ў свеце, каб не дапусціць паўтарэння такіх падзей. Вельмі рады, што маем магчымасць наведваць такія месцы і гарады Рэспублікі Беларусь, даведвацца больш аб Вялікай Айчыннай вайне", - сказала яна.
Папулярызацыя культурнай спадчыны і гісторыі сярод моладзі - галоўная задача для сучасных блогераў, лічыць Максім Бандарчук. "На плячах медыйных людзей ляжыць адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі. Мы павінны папулярызаваць усё добрае, расказваць аб важным, асабліва аб такіх месцах, як Чырвоны Бераг. Наша мэта - паказаць аўдыторыі, што ў Беларусі ёсць шмат цікавых месцаў, дзе можна даведацца штосьці новае", - сказаў ён.

У маршруце "Марафону адзінства" - 13 гарадоў: Брэст, Баранавічы, Пінск, Ліда, Гродна, Салігорск, Гомель, Жлобін, Маладзечна, Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Орша. Для кожнага рыхтуецца маштабная праграма, якая раскрывае іх сэрцы, славутасці і патэнцыял, аб'ядноўваючы адным лейтматывам.-0-
Фота Таццяны Матусевіч