Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў сакавіку склала Br1056,9

Грамадства 24.04.2019 | 19:11
Фота з архіва
Фота з архіва

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку бягучага года склала Br1056,9, тэмп росту да сакавіка 2018 года - 107,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У лютым бягучага года сярэдняя зарплата па краіне была на ўзроўні Br977,6.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за сакавік сфарміравалася ў памеры Br1 544,5 (тэмп росту да сакавіка 2018 года - 105,9 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1 051,1 (110,4 працэнта), у Гомельскай - Br930,2 (107,3 працэнта), у Гродзенскай - Br892,7 (108 працэнта), у Брэсцкай - Вr892 (107,4 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br867 (107 працэнтаў), у Магілёўскай - Br846,3 (104,4 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-сакавіку ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,8 працэнта.

Па выніках першага квартала бягучага года, больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыя і сувязь (Br3 274,4), уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4 477), паветраны транспарт (Br2 607,8), а таксама дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2 497,3). У лідарах і такія віды дзейнасці, як вытворчасць хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасць.

Менш за ўсё налічана работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br571,4), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br560,3), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br497).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.