Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2024, 13:16

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лютым склала Br2025,7

Фота з архіва
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2024 года склала Br2025,7. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br2768. У Мінскай вобласці яна склала Br2019,3, Брэсцкай - Br1785,3, Гродзенскай - Br1796,7, Гомельскай - Br1842,9, Віцебскай - Br1698,4 і Магілёўскай - Br1686,2.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - Br5349,3, фінансавай і страхавой дзейнасці - Br3411,7, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - Br2461,4.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі