Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2019, 10:02

Сістэма цэн на паслугі ЖКГ можа быць удасканалена з улікам вопыту МАРГ

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма ўтварэння цэн на паслугі жыллёва-камунальных арганізацый можа быць удасканалена з улікам вопыту Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна падпісаў Дырэктыву нумар 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Згодна з дакументам да 1 снежня 2019 года трэба вызначыць парадак фарміравання тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і юрасоб. "Фактычна сёння вызначаны ўмовы - што фарміруе сабекошт. Узнікаюць многія домыслы, і крытыку мы чуем, што непразрыстае тарыфаўтварэнне. Але тры гады фінансуюць арганізацыі па планава-разліковых цэнах, дзе ўсё прапісана дасканала - пачынаючы ад норм расходу матэрыялаў, нарміравання працы, расходаў на электраэнергію, затрат на амартызацыю, інвестыцыйны і падатковы складнік. Гэта значыць структура сабекошту абсалютна празрыстая", - сказаў міністр.

Як лічаць у міністэрстве, будзе правільным, каб механізм планава-разліковых цэн перарадзіўся ў парадак фарміравання тарыфнай палітыкі. Сістэма фарміравання цэн пры гэтым можа быць палепшана. "Магчыма, яна будзе ўдасканалена з улікам вопыту Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю", - паведаміў Аляксандр Церахаў.

Гаворачы аб безнаяўных жыллёвых субсідыях, міністр адзначыў, што сістэма працуе стабільна. "За мінулы год мы ведаем, што падтрымка была аказана больш як 30 тыс. сем'яў на суму звыш Br1,15 млн. Гэта сістэма працуе, як у любым механізме магчымы шліфоўкі, удакладненні, каб яна аказвалася адрасна. Мы трымаем руку на кантролі, але самае галоўнае, што замацавана ў Дырэктыве - прадаўжэнне яе аказання. Важна, што больш за 95 працэнтаў гэтай падтрымкі аказваецца без хаджэння людзей са зборам даведак, гэта значыць па выяўным прынцыпе. Створаны такія базы даных, якія даюць магчымасць налічваць падтрымку без заявы грамадзяніна", - расказаў кіраўнік ведамства. Ён таксама канстатаваў, што за 2018 год ні адной скаргі або звароту наконт прадастаўлення субсідый не паступіла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі