Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2021, 11:42

Сістэма адукацыі павінна развівацца ў інтарэсах асобы, грамадства і дзяржавы - Карпенка

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма адукацыі павінна развівацца ў інтарэсах асобы, грамадства, дзяржавы, заявіў сёння ў час пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педагагічнага савета міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адукацыя - складаная, шматузроўневая сістэма, якая пранізвае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Не выпадкова Прэзідэнт Беларусі ўдзяляе такую пільную ўвагу галіне адукацыі, - сказаў Ігар Карпенка. - Несумненна, сістэма адукацыі павінна развівацца і ўдасканальвацца ў інтарэсах асобы, грамадства, дзяржавы".

Менавіта такі падыход знайшоў сваё адлюстраванне ў асноўных напрамках пераўтварэння галіны, якія замацаваны ў праектах Кодэкса аб адукацыі і Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. "Гэтыя дакументы былі размешчаны ў свабодным доступе, прайшлі шырокае абмеркаванне з удзелам дэпутацкага корпуса, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, педагогаў, навучэнцаў і студэнтаў, прадстаўнікоў грамадскасці", - адзначыў міністр.

Праект Кодэкса аб адукацыі рыхтуецца да прыняцця ў другім чытанні. "Праект Канцэпцыі развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года ёсць у вас на руках. Пасля дапрацоўкі яго плануем зацвердзіць пастановай Савета Міністраў. У гэтых дакументах яшчэ больш падрабязна выкладзены напрамкі далейшай дзейнасці па ўсіх узроўнях. Упэўнены, што сумесная зладжаная работа дасць магчымасць паспяхова дасягнуць пастаўленых мэт і зрушыць нашу сістэму адукацыі на новы якасны ўзровень", - канстатаваў Ігар Карпенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі