Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2024, 12:19

Сімвал захавання нашых традыцый. Тэматычны мурал "Марафону адзінства" адкрылі ў Бабруйску
 

16 лістапада, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. У Бабруйску на вуліцы Народнага адзінства ў рамках "Марафону адзінства" адкрылі тэматычны мурал, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандра Лук'янава, рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства" вызначае тое, што моладзь пакідае гораду, яго жыхарам і гасцям на памяць падарунак з сур'ёзным і глыбокім сэнсам.
"Сімвалы адзінства нашага народа і сімвалы захавання нашых традыцый - гэта ўсё вельмі дакладна акрэслена ў нашым мурале. Тут адлюстравана сям'я: тата, мама і дзіця, якія ў сваіх далонях трымаюць нашу краіну і разумеюць, што будучыня Беларусі - у руках кожнага яе жыхара, сем'яў, якія ў тым ліку жывуць у гэтым маладым мікрараёне", - сказаў ён.

Такі мурал будзе служыць яшчэ і важным напамінам. "Мы павінны выбіраць самі, павінны несці адказнасць. І працаваць над тым, каб нашы дзеці заўсёды надзейна трымалі контур нашай Беларусі ў сваіх руках", - сказаў Аляксандр Лук'янаў.
Як расказаў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга месца для новага арт-аб'екта ў горадзе выбралі не выпадкова. "Вуліца мае назву Народнага адзінства, таму ўсё атрымалася сугучна. Гэта раён Бабруйска, які хутка развіваецца. Я ўпэўнены, што пройдзе зусім няшмат часу, і там з'явяцца новыя дамы з маладымі сем'ямі, дзецьмі, з пляцоўкамі, інфраструктурай", - адзначыў ён.
Мурал стваралі маладыя мастакі пры падтрымцы горада і БРСМ. Уклад моладзі ў гэты праект таксама знакавы. "Няхай такія муралы з'яўляюцца як мага часцей і на большай колькасці аб'ектаў. Яны будуць радаваць вока, паляпшаць настрой, упрыгожваць будні, - сказаў Уладзімір Кніга. - А яшчэ - служыць напамінам аб нашым адзінстве. Таму што, калі мы сапраўды разам, нас ніхто не можа зламаць, пазбавіць нас суверэнітэту, нашых падыходаў і пункту гледжання".-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі