Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2025, 12:31

Што такое выбар і для чаго яго трэба рабіць? "НЕсумную НЕлекцыю" правяла ў Лідзе намеснік міністра адукацыі

10 студзеня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Адказы на пытанні аб выбары, яго выніках і наступствах для ўсіх і кожнага шукалі ўдзельнікі "НЕсумнай НЕлекцыі", якую ў першы дзень "Марафону адзінства" ў Лідзе правяла ў Лідскім дзяржаўным політэхнічным каледжы намеснік міністра адукацыі Беларусі Кацярына Пятруцкая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Што такое выбар? Для чаго і як яго трэба рабіць? Якія яго наступствы для ўсіх і для кожнага? На гэтыя важнейшыя пытанні разам шукалі адказы навучэнцы з Лідскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа на "НЕсумнай НЕлекцыі".

"Марафон адзінства" і "НЕсумныя НЕлекцыі" ў яго рамках сталі за гэты час часткай нашага жыцця, - сказала перад пачаткам сустрэчы з моладдзю Кацярына Пятруцкая. - Пры гэтым кожная такая гутарка - асаблівая. Размова будуецца з улікам таго, у якім горадзе праводзіцца "Марафон адзінства", якім прафесіям навучаюцца юнакі і дзяўчаты ў каледжы. Адна справа - сустракацца з творчымі людзьмі, іншая - з "тэхнарамі". Успрыманне рознае, але і там, і там моладзь аднолькава актыўная, пазітыўна настроеная, адкрытая да дыялогу. Гэта тыя людзі, якім заўтра будаваць нашу краіну, быць архітэктарамі нашай будучыні. Яны добра разумеюць тое, што адбываецца і падтрымліваюць наш агульны курс".

Калі хочаш ісці хутка - ідзі адзін, калі хочаш ісці далёка - ідзіце разам, такую цытату прывяла Кацярына Пятруцкая. Гэты рух разам на "Марафоне адзінства" ўсяляе ўпэўненасць, што з такой моладдзю ў нас добрыя перспектывы, падкрэсліла намеснік міністра.

Першы крок у дыялогу маладыя людзі зрабілі ўжо ў час рэгістрацыі на сустрэчу, калі ім прапанавалі выбраць адзін з прапанаваных пачастункаў - мандарынку ці вафельку. Так, з гульнявога моманту завязалася сур'ёзная размова аб значэнні выбару для будучыні кожнага чалавека і ўсёй краіны. Нездарма кажуць, што адказы на складаныя пытанні трэба шукаць, расклаўшы іх на некалькі простых крокаў. Менавіта так і зрабіла спікер "НЕсумнай НЕлекцыі". Хто што выбраў? Хто пацікавіўся, навошта прапанавалі выбар? Хто падумаў аб тым, што чакае тых, хто выбраў адзін і другі варыянт? Задумваючыся над простымі пытаннямі і знаходзячы на іх адказы, удзельнікі сустрэчы разам зрабілі глыбокія і значныя высновы аб важнасці актыўнай жыццёвай пазіцыі, аб гатоўнасці да ўсвядомленага выбару сваёй будучыні.

І калі ў першыя хвіліны размовы навучэнцы больш маўчалі і слухалі, то ў хуткім часе іх галасы сталі больш упэўненымі, апладысменты больш гучнымі, адказы ўдумлівымі, а над залай у знак згоды з меркаваннем спікера дружна падымаліся чырвона-зялёныя флажкі.

Думаецца, гэты навык не раз прыйдзе ім на дапамогу ў жыцці, калі перад імі паўстануць сур'ёзныя пытанні, якія будуць вызначаць будучыню. Іх асабістую і нашу агульную.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі