Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Шчоткіна: "Нашы дзеці" - гэта акцыя дабра, любові, міласэрнасці і з'яднанасці грамадства

Грамадства 23.12.2015 | 17:53
Мар'яна Шчоткіна
Мар'яна Шчоткіна

23 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Акцыя "Нашы дзеці" - гэта акцыя дабра, любові, міласэрнасці і з'яднанасці грамадства. Аб гэтым заявіла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна пасля навагодняга свята, арганізаванага ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна ў гэтыя дні праходзіць акцыя "Нашы дзеці", у ходзе якой дарослыя віншуюць дзяцей. Дзяржаўныя служачыя, ваенныя, артысты, банкіры - усе спрабуюць зрабіць максімум для таго, каб нашы дзеці былі шчаслівымі. Акцыя праходзіць па пэўным плане. Трэба зрабіць так, каб падарунак дайшоў да кожнага дзіцяці, але не толькі падарунак - увага і сапраўднае свята", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Паводле слоў міністра, для кожнага чалавека Новы год звязаны з новымі падзеямі, марамі і надзеямі. "У гэта свята хочацца пажадаць кожнаму, каб яго надзеі, мары абавязкова здзейсніліся. Няхай будзе дабро, а дабро заўсёды залежыць ад нас. Чым больш мы дапамагаем адзін аднаму, тым больш добрым становіцца свет. Акцыя "Нашы дзеці" - гэта акцыя дабра, любові, міласэрнасці і з'яднанасці нашага грамадства", - рэзюмавала яна.

Мар'яна Шчоткіна канстатавала, што ў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў на аздараўленне прыязджаюць дзеці з усёй краіны. "Яны праходзяць медыцынскую і сацыяльную рэабілітацыю. Чым раней пачнецца рэабілітацыя дзіцяці, тым паспяховей яна будзе. Задача цэнтра - каб кожнае дзіця, дзе б яно ні жыло, нават у самай аддаленай вёсцы, калі яно мае патрэбу ў аказанні дапамогі, яе атрымала", - адзначыла міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).