Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 11:20

Шчокін аб закліках да санкцый: збеглыя і Захад перайшлі ўсе магчымыя межы маралі

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збеглыя і палітычная эліта калектыўнага Захаду перайшлі ўсе магчымыя межы маралі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Шчокін.

"Увесь беларускі народ з болем, недаўменнем і высакародным гневам успрыняў заклікі збеглых крымінальнікаў і водгукі на іх брусельскай бюракратыі. Збеглыя і палітычная эліта калектыўнага Захаду перайшлі ўсе магчымыя межы маралі. Толькі фашысты і глыбінныя здраднікі могуць прасіць і жадаць народу голад, разруху, вайну, разлад. Усе звароты G7 да Беларусі беспадстаўныя і пустыя па сваёй сутнасці, паколькі яны лжывыя і крывадушныя. Увесь свет бачыў магчымыя і немагчымыя парушэнні на выбарах прэзідэнта ЗША, - адзначыў аналітык. - У мяне як грамадзяніна пытанне да ўсёй беларускай грамадскасці і тых, хто лічыць сябе лібераламі і прагрэсіўнымі дэмакратамі, так званымі змагарамі за правы і свабоды. Няўжо ўсе вашы планы па ашчасліўліванні і дэмакратызацыі дзяржавы ідуць праз знішчэнне беларускага народа, спапяленне душ і памяці? Няўжо ўрокі Другой сусветнай вайны вас так нічому і не навучылі? Нават наблізіцца да разумення выбранага механізму збеглымі і калектыўным Захадам не паддаецца ніякай крытыцы".

Мікалай Шчокін упэўнены, што, адрадзіўшы у сябе расізм, неанацысцкую ідэалогію, этнічныя чысткі, міграцыйны хаос, рэлігійны экстрэмізм, Захад ідзе па шляху самаразбурэння, адначасова ўсё больш уцягваючы іншыя народы і краіны. "Беларусь з агрэсіўнай і таталітарнай пазіцыяй калектыўнага Захаду мірыцца не будзе і не дазволіць з сабою размаўляць ганарыста і з дакорам. Не фашыствуючаму дэмакратычнаму Захаду вучыць нас жыццю. Загнаўшы сябе ў тупік, калектыўны Захад пайшоў на буйнамаштабныя правакацыі, якія з вялікай верагоднасцю могуць закончыцца не менш маштабнымі рэальнымі баявымі сутыкненнямі. Нам усім пара навучыцца рэальна ацэньваць сітуацыю, працэсы і падлічваць інерцыйныя крокі саперніка, - падкрэслівае палітолаг. - Сёння як ніколі мы ўсе павінны з'яднацца каля нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі і рашуча не толькі асудзіць дзеянні палітычных эліт Захаду і іх злачынныя намеры, але і ў рамках беларускага закону прыняць самыя жорсткія меры па спыненні крокаў збеглых і іх прыцягненні да адказнасці".

Эксперт лічыць, што час ілюзій і дыпламатычных рэверансаў мінуў. "Цяпер настае перыяд наступальнай палітыкі па ўсіх напрамках - ад дыпламатычнага і кіраўніцкага да міграцыйнага і эканамічнага. Варта структурна, функцыянальна пераасэнсаваць і сфарміраваць комплекс мер, якія даюць магчымасць падняць на якасна новы ўзровень інфармацыйна-аналітычную, прававую і арганізацыйна-тэхнічную работу для забеспячэння эфектыўнай дзейнасці сістэмы дзяржкіравання. У сувязі з гэтым поўнасцю салідарны з Прэзідэнтам адносна вострай неабходнасці кантролю за асноўнымі нарматворчымі дакументамі ў кантэксце ўсебаковага аналізу (палітыка-эканамічнага, светапогляднага, логіка-метадалагічнага), запатрабаванасці і жыццяздольнасці важнейшых прымаемых дакументаў", - сказаў Мікалай Шчокін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі