Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2024, 12:34

Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. За кандыдатуру Ігара Сергяенкі прагаласавалі 109 дэпутатаў са 109 прысутных.

Ігар Сергяенка нарадзіўся ў 1963 годзе ў в.Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1989-2010 гадах служыў на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У 2010 годзе назначаны начальнікам упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, а ў 2013-м - першым намеснікам старшыні КДБ Беларусі па контрразведвальнай дзейнасці. У 2014-2019 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ. Са снежня 2019 года займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі