Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2020, 17:59

Сенатары практыкуюць розныя формы работы са зваротамі грамадзян, у тым ліку з выездам на месцы

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Савета Рэспублікі практыкуюць розныя формы работы са зваротамі грамадзян, у тым ліку з выездам на месцы. Сёння намеснік старшыні верхняй палаты парламента Анатоль Ісачанка пабываў у Барысаве, паведамляе БЕЛТА.

Для сенатараў такія камандзіроўкі - нармальная практыка. "Бываюць сітуацыі, калі разумееш, што трэба выехаць на месца і разабрацца", - растлумачыў віцэ-спікер. Зварот жыхаркі Барысава якраз з такіх. Са сваім пытаннем яна патэлефанавала на прамую тэлефонную лінію старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, расказала, што пабудавала топачную, але крыху выйшла за межы зямельнага ўчастка і цяпер не можа ўзаконіць пабудову.

"Жанчына выклала свой пункт гледжання. Мы атрымалі дакументы з боку Барысаўскага выканкама. Трэба было выехаць на месца і паглядзець, што і як можна зрабіць, каб дапамагчы, - сказаў Анатоль Ісачанка. - У сітуацыі разабраліся. Ва ўсякім разе, алгарытм дзеянняў знойдзены, былі прыняты адпаведныя рашэнні. Думаю, што пытанне будзе вырашана".

Ён дадаў, што зямельныя пытанні, як правіла, у ліку самых складаных і заблытаных, паколькі маюць даўнюю гісторыю. Пры іх вырашэнні важна, каб усе зацікаўленыя бакі былі настроены знайсці кампраміс. Уласна, у Барысаве менавіта так і склалася.

Члены Савета Рэспублікі рэгулярна праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі. У пятніцу, 5 чэрвеня, віцэ-спікер адправіцца ў Беразіно. "Калі ў людзей будуць пытанні, якія трэба будзе абмеркаваць непасрэдна на месцы, то можна будзе праехаць і паглядзець. Гэта таксама практыкуецца", - адзначыў Анатоль Ісачанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі