ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 13:39

Савіных: беларусы прывыклі ўспрымаць дзяржаву як патрыярхальнага бацьку, які вырашае ўсе пытанні

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роля парламента як пляцоўкі для абмеркавання стратэгічных напрамкаў развіцця грамадства ў Беларусі моцна недаацэнена. Такое меркаванне ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА агучыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

Ён канстатаваў, што беларусы прывыклі ўспрымаць дзяржаву як патрыярхальнага бацьку, які вырашае ўсе пытанні. "Між тым многія з іх трэба абмяркоўваць і канкрэтызаваць на ўзроўні парламенцкага прадстаўніцтва. Гэта функцыя парламента ў нас у мінулыя гады была сур'ёзна недаацэнена", - лічыць дэпутат. У гэтым пытанні, прадоўжыў ён, трэба працаваць не толькі самому Нацыянальнаму сходу, але і грамадству ў цэлым - грамадзянскім інстытутам, масавым грамадскім рухам, якія зацікаўлены ў развіцці, кансалідацыі, маюць канструктыўную праграму.

"Мы павінны дакладна разумець, якія функцыі ў дзяржавы могуць быць, а якія не. Тут парламент можа адыгрываць вельмі сур'ёзную ролю як інстытут народаўладдзя. Ён выбіраецца людзьмі і можа быць добрай пляцоўкай для абмеркавання стратэгічных напрамкаў развіцця", - дадаў дэпутат.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі