ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 11:17

Савіных: Беларусь заўсёды адкрытая для ўзаемадзеяння з грамадскімі коламі любой краіны

Андрэй Савіных. Фота з архіва
Андрэй Савіных. Фота з архіва

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння праходзіць сустрэча членаў Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў са старшынёй Кантрольнай камісіі Камуністычнай партыі Швейцарыі Давідэ Росі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Візіт прафесара Давідэ Росі прымеркаваны да ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, запланаваны сустрэчы ў дзяржаўных органах Беларусі і кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі ў мэтах развіцця беларуска-швейцарскага дыялогу.

"Гэта сустрэча - праграма нашых кантактаў з грамадскімі арганізацыямі Заходняй Еўропы, - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. - Нас вельмі непакояць тыя працэсы, якія адбываюцца ў гэтых краінах. Фінансава-прамысловыя эліты акунаюць гэтыя краіны ў энергетычны крызіс, прадаўжаюцца кавідныя абмежаванні і шмат іншых рэчаў, якія накіраваны на ўскладненне жыцця простых людзей. Нам хочацца зразумець, што адбываецца, чаму гэта адбываецца? І другі момант, які я хацеў бы падкрэсліць, - мы заўсёды адкрытыя для ўзаемадзеяння з нашымі партнёрамі - з грамадскімі коламі любой краіны".

Гэты дыялог заўсёды павінен ажыццяўляцца на прынцыпах адкрытасці, раўнапраўя і справядлівасці, адзначыў дэпутат. "Мы падтрымліваем заўсёды абмен думкамі. Мы добра разумеем, што цяпер ідзе час крызісу і заклікаць улады гэтых краін сесці за стол перагавораў - бесперспектыўна. Яны ўзялі курс на паглыбленне канфрантацыі, але мы лічым усё роўна перспектыўнай размову з грамадскімі арганізацыямі, якія прадстаўляюць грамадзян, простых людзей гэтых краін. І мы перакананы, што гэта работа на будучае, работа ў імя ўзаемаразумення", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі