Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Саўмін і Нацбанк зацвердзілі сумесны план дзеянняў па павышэнні фіндасведчанасці насельніцтва

Грамадства 15.04.2019 | 17:42
Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі пастановай нумар 241/6 ад 12 красавіка 2019 года зацвердзілі план сумесных дзеянняў па павышэнні фінансавай дасведчанасці насельніцтва на 2019-2024 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У плане вызначаны мэты і першачарговыя задачы, прыярытэтныя напрамкі і тэмы, асноўныя мэтавыя групы насельніцтва, выкладзены меры і спосабы эфектыўнага дасягнення мэт, прынцыпы каардынацыі дзейнасці і формы міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама чаканыя рэзультаты і механізмы маніторынгу і ацэнкі праводзімай работы ў галіне павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва. У плане адзначаецца неабходнасць прадастаўлення ведаў насельніцтву і яго матывацыя да атрымання навыкаў у такіх сферах, як персанальныя фінансы, базавыя фінансавыя веды, лічбавыя фінансавыя тэхналогіі, падатковая дасведчанасць, страхаванне, абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.

Таксама пастановай зацверджаны мерапрыемствы гэтага плана. У іх ліку правядзенне даследаванняў па вызначэнні ўзроўню фіндасведчанасці насельніцтва. Збор інфармацыі, неабходнай для разліку якасных індыкатараў, будзе ажыццяўляцца шляхам рэспубліканскіх апытанняў насельніцтва раз у два гады - у 2020, 2022 і 2024 гадах. Ацэнку фінансавай дасведчанасці плануецца праводзіць па мэтавых групах, узросце, рэгіёнах, даходах, адукацыі і г. д. Як адзначаецца ў дакуменце, такі падыход дасць магчымасць забяспечыць дэталёвае шматбаковае адлюстраванне ўзроўню фіндасведчанасці, правесці больш якасны аналіз і скласці больш мэтанакіраваныя і эфектыўныя праграмы ў галіне фінансавай адукацыі.

У план уваходзіць падтрыманне функцыянавання і развіццё Адзінага інтэрнэт-партала фінансавай дасведчанасці насельніцтва (www.fingramota.by), правядзенне Тыдня фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі ў Беларусі і рэспубліканскай алімпіяды па гэтай тэматыцы сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, навучальных семінараў для настаўнікаў, адукацыйных заняткаў для работнікаў арганізацый, падрыхтоўка інфармацыйна-навучальных матэрыялаў. Акрамя таго, плануецца праводзіць растлумачальную работу, у тым ліку з дапамогай функцыянавання кол-цэнтраў і гарачых ліній. У план уключаны мерапрыемствы па павышэнні фінансавай дасведчанасці пенсіянераў, беспрацоўных, людзей з інваліднасцю. "Работа па павышэнні фінансавай дасведчанасці ў рамках гэтага плана накіравана на ахоп шырокіх слаёў насельніцтва краіны з улікам геаграфічных, узроставых, гендарных, сацыяльных, прафесійных і адукацыйных адрозненняў", - адзначаецца ў дакуменце.

Міжведамаснаму каардынацыйнаму савету па павышэнні фінансавай дасведчнасці насельніцтва даручана праводзіць аналіз выканання мерапрыемстваў і па яго выніках фарміраваць адпаведныя прапановы і рэкамендацыі для выканаўцаў. Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна прадстаўляць інфармацыю аб выкананні мерапрыемстваў у Нацыянальны банк да 15 чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.