Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2022, 17:45

Рыжанкоў: праект Канстытуцыі выклікаў сапраўды ўсенароднае абмеркаванне шляхоў развіцця дзяржавы

12 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Праект Канстытуцыі выклікаў беспрэцэдэнтнае, сапраўды ўсенароднае, шырокае абмеркаванне шляхоў развіцця дзяржавы. Такое меркаванне выказаў журналістам у Брэсце першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць, што на працягу ўсёй гісторыі нашай незалежнай дзяржавы я не ўзгадаю такога сапраўды ўсенароднага, шырокага абмеркавання шляхоў яе далейшага развіцця. У працоўных калектывах праходзяць шматлікія дэбаты, дыялогавыя пляцоўкі. Групы экспертаў ездзяць па краіне, сустракаюцца з людзьмі, размаўляюць, слухаюць меркаванні, абагульняюць прапановы. На сёння ўжо больш за 4,5 тыс. прапаноў толькі афіцыйна прыйшло ў Цэнтр прававой інфармацыі пры Адміністрацыі Прэзідэнта. І я хацеў бы заклікаць усіх жыхароў не саромецца ўносіць свае прапановы, каментарыі. Нават калі нешта не знойдзе адлюстравання ў новым праекце Канстытуцыі, усё гэта будзе ўлічана і выкарыстана ў іншых заканадаўчых актах", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін абмеркавалі прапанаваныя ў праекце змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю з актывам Брэсцкай вобласці і студэнтамі ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

"Такія сустрэчы важныя ў плане зваротнай сувязі. Так, камісія па падрыхтоўцы абноўленай Канстытуцыі, абапіраючыся на вопыт сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай дзяржавы, падрыхтавала цэлы пласт змяненняў. Але яшчэ ёсць час унесці свае прапановы, зыходзячы з таго, што бачаць людзі ў сваіх рэгіёнах, што, на іх думку, патрабавала б замацавання ў Канстытуцыі, а мы ў Мінску, нягледзячы на праведзеную вялікую работу па падрыхтоўцы гэтага праекта, магчыма, гэтага не ўбачылі. І работа гэта будзе прадаўжацца аж да самага рэферэндуму", - адзначыў Максім Рыжанкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі