Сцяг Аўторак, 16 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2025, 11:41

Рыхтуюцца змяненні ў закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

Фота з архіва
Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыхтуюцца змяненні ў закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заканатворчасць - пастаянны працэс, які ніколі не спыняецца. Мы сёння плануем сваю дзейнасць на 2026 год, - расказаў Мікалай Бузін. - Што датычыцца Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, то чакаецца шэраг задач, якія неабходна вырашыць якасна і ў інтарэсах нашых грамадзян. У першую чаргу гэта перафармаціраванне або дапрацоўка закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". На гэту тэму паступае вельмі шмат зваротаў грамадзян. Ёсць пісьмы ў Палату, ёсць прамыя звароты да дэпутатаў. Мы, працуючы ў акругах, бачым, што гэта тэма цікавіць нашых грамадзян і гэты напрамак знаходзіцца ў нашай сферы дзейнасці. Адпаведна мы рыхтуемся да дапрацоўкі гэтага заканадаўства".

Паводле яго слоў, некаторыя карэкціроўкі закрануць закон "Аб прафесійных саюзах". "Надышоў час для неабходнасці ўнясення асобных змяненняў у гэта заканадаўства. Акрамя таго, геральдычная дзейнасць і змяненні ў адпаведнае заканадаўства. Усё гэта нам давядзецца вырашыць у 2026 годзе", - адзначыў дэпутат.

"Увогуле мы гаворым цяпер аб плане заканатворчай дзейнасці на 2026 год - там больш як 40 пунктаў. Колькасць законапраектаў я ацэньваю недзе ад 50 да 70. Гэта тое, што нам давядзецца ў планавым парадку вырашаць, але ёсць яшчэ пазапланавыя задачы, якія мы таксама будзем вырашаць аператыўна і якасна ў інтарэсах людзей", - дапоўніў Мікалай Бузін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі