Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2019, 09:54

Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема з тысячагадовай гісторыяй зойме каля года

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема канца IX - пачатку XI стагоддзя зойме каля года. Такая інфармацыя прагучала 10 мая ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер артэфакт знаходзіцца пад пільным наглядам супрацоўнікаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Пакуль шлем ачышчаецца ад солей у дыстыляванай вадзе. На гэта спатрэбіцца месяц. Потым правядуць механічную расчыстку. Калі рэстаўрацыя завершыцца, знаходка вернецца ў горад на Бярэзіне і папоўніць фонды Бабруйскага краязнаўчага музея.

Згодна з версіяй некаторых гісторыкаў, шлем мог належаць полацкаму князю Ізяславу.

Як паведамлялася, артэфакт знойдзены пры работах у рачным порце. Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка. Такая рэч у краіне знойдзена ўпершыню. Аналагі ёсць ва Украіне, у дружынных магільніках - у знакамітай "Чорнай магіле" (курган у Чарнігаве) і ў Шаставіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі