Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2021, 11:05

Рэспубліканскі студсавет запрашае вызначыць дату дня беларускага студэнцтва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры міністру адукацыі праводзіць вывучэнне грамадскай думкі па вызначэнні каляндарнай даты дня беларускага студэнцтва. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Нагадаем, у час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са студэнцкім актывам краіны было прапанавана заснаваць новае свята - дзень беларускага студэнцтва. Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў гэту ініцыятыву і прапанаваў унесці прапановы на разгляд", - гаворыцца ў паведамленні.

Прыняць удзел у вызначэнні каляндарнай даты будучага дня беларускага студэнцтва можа кожны, для гэтага дастаткова накіраваць да 22 красавіка свае прапановы ў чат-бот Telegram @denstudentaBY_bot або на электронную пошту denstudentaby@yandex.by. Прапановы павінны быць абгрунтаваны і аргументаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі