Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2021, 10:12

Рэспубліканскі маладзёжны форум "Беларусь інтэлектуальная" адкрываецца ў Мінску

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 200 маладых даследчыкаў прымуць удзел у рэспубліканскім маладзёжным форуме "Беларусь інтэлектуальная", які пройдзе сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

"Гэта пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прадстаўнікі працуючай моладзі ў адукацыі і навукаёмістых сферах эканомікі. Мэта мерапрыемства - абмеркаванне і выпрацоўка таленавітай моладдзю прапаноў па вырашэнні шырокага кола задач для пабудовы Беларусі інтэлектуальнай", - расказалі ў прэс-службе НАН.

Фармат форуму прадугледжвае секцыйныя панэльныя дыскусіі аб адукацыі ва ўмовах сучасных трансфармацый, эканоміцы высокаінтэлектуальнай дзяржавы і лічбавых тэхналогіях у дзяржкіраванні, развіцці высокаінтэлектуальнага грамадства.

Па выніках будзе прынята дэкларацыя, накіраваная на актывізацыю ўдзелу моладзі ва ўкараненні лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах беларускай эканомікі, развіцці новага індустрыяльнага комплексу краіны і фарміраванні высокаінтэлектуальнага грамадства.

Акрамя таго, па 14 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіцца тыдзень адкрытых дзвярэй: можна наведаць пастаянна дзеючую выставу НАН "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", а таксама навуковыя арганізацыі Акадэміі навук. Па пытаннях наведвання НАН трэба звяртацца да арганізатара форуму - у Савет маладых вучоных, e-mail - cys.nasb@gmail.com.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі