Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 18:45

Рэктар БДУ заклікаў да талерантнасці і дыялогу

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэктар БДУ Андрэй Кароль звярнуўся да выкладчыкаў, вучоных і студэнтаў, заклікаўшы іх да талерантнасці і дыялогу, павагі розных меркаванняў, калі яны не нясуць закліку да насілля. Зварот апублікаваны на сайце ўніверсітэта, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ўсе бачым, што адбываецца ў нас у краіне... Мы сталі забываць пра аснову ўстойлівага развіцця любога грамадства - талерантнасць і дыялог. У БДУ гэтыя прынцыпы з'яўляюцца ключавымі. Таму прашу кожнага з вас помніць пра гэтыя амаль адвечныя традыцыі ўніверсітэта і старацца глядзець на рэчы з розных бакоў", - адзначыў кіраўнік ВНУ.

Ад імя ўсяго кіраўніцтва БДУ ён запэўніў, што не прымае насілля ў любым яго праяўленні. Што калектыў ВНУ заўсёды вызначаўся гуманнымі настроямі і ўчынкамі, і гэта застаецца нязменным. "Сёння мы бачым у нашай краіне рознагалоссе. Вельмі важна яго пераадолець праз дыялог, каб краіна і далей паспяхова развівалася", - сказаў на заканчэнне рэктар БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі