Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2024, 16:28

Рэкорд па колькасці каманд квеста "Гэта ўсё маё роднае" пабіты ў Магілёве

23 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэкорд па колькасці камант квеста "Гэта ўсё маё роднае" пабіты на "Марафоне адзінства" ў Магілёве. Праверыць свае сілы ў інтэлектуальных спаборніцтвах сабраліся амаль 90 каманд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праграму квеста ўвайшлі спаборніцтвы па прынцыпе "ад станцыі да станцыі". Усяго ўдзельнікі пераадолелі 10 выпрабаванняў, якія прадугледжвалі веданне гісторыі Беларусі і Магілёва, беларускай мовы і літаратуры, цікавых фактаў аб нашай краіне і яе дасягненнях, знакамітых ураджэнцах беларускай зямлі, брэндавых месцах і прадукцыі, нацыянальнай кухні. Была і музычная станцыя з заданнямі, звязанымі з беларускай класічнай і эстраднай музыкай. Дарэчы, узроставых абмежаванняў для ўдзельнікаў не было: запрашалі ўсіх - ад школьнікаў і студэнтаў да прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Паводле слоў арганізатараў, галоўнымі крытэрыямі ацэнкі сталі пазітыўны настрой і веданне гістарычных фактаў. "Настрой добры, удзельнікі вельмі актыўныя і зараджаныя на перамогу, і гэта таксама стварае атмасферу свята, - дзеліцца першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Аляксандр Лук'янаў. - З кожным новым пунктам маршруту квеста "Гэта ўсё маё роднае" час яго праходжання змяншаецца, а балы ўдзельнікаў растуць. Стабільна павялічваецца і колькасць зарэгістраваных каманд-удзельніц, прычым да 15 працэнтаў з іх фарміруюцца стыхійна, непасрэдна ў час правядзення квеста".

Паводле слоў Аляксандра Лук'янава, узнагароды заслугоўваў кожны ўдзельнік, аднак перамаглі мацнейшыя: першае месца - каманда "Фміешкі" Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, другое - "Рубікон" Магілёўскага інстытута МУС, трэцяе - "Цыркачы" ІА "Мінск-навіны". "Мы - студэнты факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя Куляшова, - расказалі пераможцы. - Квест вельмі спадабаўся - проста бура эмоцый. Усё было цудоўна, цікава і весела. Былі і складаныя пытанні, але мы разам справіліся. Перамагчы дапамагла дружная каманда".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі