Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2022, 13:45

Рэканструкцыю аб'ектаў жаночага манастыра ў Полацку абмеркавалі на нарадзе з Качанавай

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарада пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай па пытаннях рэканструкцыі аб'ектаў Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку ў ходзе падрыхтоўкі да 900-годдзя манастыра адбылася сёння ў верхняй палаце парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2025 годзе спаўняецца 900 гадоў з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку. У ходзе святкавання гэтай даты плануецца выкананне шэрага мерапрыемстваў, адным з якіх з'яўляецца будаўніцтва трапезнай для манастыра.

"З удзельнікамі нарады мы ўжо сустракаліся ў Полацку, абмяркоўваючы пытанне падрыхтоўкі да важнай падзеі ў жыцці нашай краіны і праваслаўя - 900-годдзя з дня заснавання манастыра. У адпаведнасці з гэтым створаны камітэт, вызначаны мерапрыемствы, якія неабходна выканаць. Тады мы дамовіліся, што двум аб'ектам патрабуецца фінансаванне і даволі доўгі час па адпрацоўцы пытанняў будаўніцтва", - расказала Наталля Качанава.

Наталля Качанава

Існуючая трапезная размяшчаецца ў драўляным старым будынку, які знаходзіцца ў дысанансе з архітэктурай манастыра і не адпавядае сучасным нарматывам і патрабаванням. Акрамя таго, у манастыры прыйшлі ў непрыдатны стан памяшканні, звязаныя з прыгатаваннем ежы і разлічаныя на ранейшую колькасць манашак. Такім чынам, узвядзенне трапезнай, у якой існуе аб'ектыўная неабходнасць, дасць магчымасць дапоўніць комплекс, стварыць дастойныя ўмовы, забяспечыць выкананне санітарных і тэхналагічных норм, а таксама будзе адпавядаць значнасці манастыра.

"Трапезнай, па сутнасці, сёння ў манастыры няма. Там знаходзіцца 136 сясцёр, супрацоўнікі - гэта даволі вялікая колькасць людзей, якім трэба кожны дзень харчавацца. Акрамя таго, прыязджаюць паломнікі, якіх трэба накарміць. Манастыры спрадвеку займаліся дабрачыннасцю, падтрымкай маючых патрэбу, і гэта правільна, - звярнула ўвагу спікер верхняй палаты. - Другі аб'ект - перададзеныя на рэканструкцыю зусім нядаўна будынкі пад невялікую гасцініцу. Гэтыя два аб'екты патрабуюць распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, фінансавання і часу па рэалізацыі ў поўным аб'ёме задач, якія стаяць перад намі".

"Акрамя таго, я дакладвала аб гэтым пытанні кіраўніку дзяржавы, які падкрэсліў: дрэнна, што давялі да сітуацыі, што ў манастыры няма трапезнай. Таму нам нельга спыняцца, трэба рухацца", - сказала Наталля Качанава.

Завяршыць работы па будаўніцтве трапезнай плануецца ў снежні 2024 гады. Цяпер ажыццяўляецца распрацоўка праектнай дакументацыі па аб'екце. "Некаму можа здаецца, што часу шмат, але гэта не так з улікам будаўніцтва. Святочныя мерапрыемствы запланаваны ў пачатку чэрвеня 2025 года. Магчыма, з улікам існуючай сітуацыі, калі ў адносінах да нашай краіны прымяняюцца санкцыі, трэба перагледзець, якія матэрыялы і абсталяванне плануецца закладваць пры праектаванні, каб мы не затармазілі", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

"У Год гістарычнай памяці мы яшчэ раз падкрэсліваем ролю дзяржавы ў захаванні нашых святынь, культурнай спадчыны. У гэтым годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі, менавіта з Полацка пачалося хрышчэнне беларускай зямлі, - канстатаваў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак. - Беларусь вельмі беражліва ставіцца да духоўных святынь, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні духоўнай спадчыны нашага народа, фарміраванні культуры".

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр быў заснаваны прападобнай Ефрасінняй Полацкай, яе мошчы знаходзяцца тут. Да 1161 года на месцы драўлянай была пабудавана мураваная Спаса-Праабражэнская царква. У ёй захаваліся ўнікальныя фрэскі XII стагоддзя. Архітэктурны ансамбль манастыра ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.-0-

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Наталля Качанава і старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч

Фота Паўла Арлоўскага і Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі