Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 10:02

Рэканструкцыя ўчастка Р23 ад Слуцка да Салігорска пачнецца ў першым паўгоддзі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя ўчастка аўтадарогі Р23 ад Слуцка да Салігорска пачнецца ў першым паўгоддзі бягучага года. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын 22 лютага на пасяджэнні па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Салігорскага раёна за 2019 год, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінаблвыканкама.

"Дарогу да Слуцка мы зрабілі. Шырокапалосным будзе і ўчастак трасы да Салігорска. Мы прынялі рашэнне пачаць яго рэканструкцыю ў першым паўгоддзі. Думаю, гэта добрая навіна для жыхароў раёна", - сказаў Аляксандр Турчын.

Дарога мае стратэгічнае значэнне: недалёка ў Любанскім раёне прадаўжаецца будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.

Рэканструкцыя ўчастка трасы Р 23 Мінск - Мікашэвічы да параметраў дарог першай катэгорыі пачалася ў 2012 годзе. Участак пашырылі да чатырох палос, палепшылі і зрабілі больш бяспечным. Траса атрымала статус першай катэгорыі. У 2017 годзе рэканструкцыя Р23 прадоўжылася на слуцкай кальцавой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі