Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2019, 15:02

Радкі Купалы, БелАЗы і беларускія прадукты - у маскоўскім метро запусцілі поезд да пяцігоддзя ЕАЭС

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тэматычны поезд, прысвечаны пяцігоддзю стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, з'явіўся ў Маскоўскім метрапалітэне. Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія запуску саставу, у якой прыняў удзел віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кожнай з пяці краін ЕАЭС у поездзе прысвечаны два вагоны. "Вельмі прыемна было бачыць тое, што асацыюецца з Беларуссю, - край азёр, лясоў, прыведзены словы Янкі Купалы і словы з песні "Белавежская пушча", адлюстраваны БелАЗы, беларуская харчовая група тавараў", - падзяліўся ўражаннямі Ігар Петрышэнка. Акрамя таго, увесь састаў мае агульнае брэндзіраванне, на вагонах адлюстраваны ўсе важныя вехі стварэння ЕАЭС, а таксама знакавыя будынкі і збудаванні ўсіх краін саюза.

На думку Ігара Петрышэнкі, запуск новага тэматычнага поезда важны і з пункту гледжання папулярызацыі турыстычных магчымасцей. "Пасажыры ўбачаць беларускія вагоны і захочуць прыехаць у нашу краіну, паглядзець, як мы развіваемся і жывём", - лічыць ён.

Віцэ-прэм'ер таксама падкрэсліў, што прапаганда ідэй еўразійскай інтэграцыі павінна актыўна ажыццяўляцца ва ўсіх краінах ЕАЭС. "Каб людзі адчулі перавагі ЕАЭС, звязаныя як са свабодай перамяшчэння, так і з рэалізацыяй правоў на адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, працаўладкаванне, пенсійнае забеспячэнне", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Стварэнне брэндзіраванага поезда ў метро - адно з мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай святкавання пяцігоддзя ЕАЭС. Састаў будзе перавозіць пасажыраў па кальцавой лініі Маскоўскага метрапалітэна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі