Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 09:28

Рачкоў прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Сяргей Рачкоў 19 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ у Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Парламентарыі абмеркавалі вынікі старшынства Таджыкістана ў АДКБ у 2021 годзе, вераснёўскай (2021 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ, меры па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспекі, удзел групы міжнародных наглядальнікаў ад ПА АДКБ у міжнародным назіранні за чарговымі выбарамі дэпутатаў у Дзяржаўную думу Федэральнага сходу Расіі. Таксама былі разгледжаны вынікі Каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у ПА АБСЕ і работы парламенцкіх дэлегацый краін АДКБ у штогадовай 29-й летняй сесіі ПА АБСЕ і ўзгоднены меры па ўзмацненні каардынацыі дзейнасці дэлегацый у ПА АБСЕ.

Сяргей Рачкоў выступіў па пытанні парадку дня аб звароце беларускіх дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі да сусветнай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі. "Звяртаюся да членаў ПА АДКБ аб'яднаць свае намаганні ў процідзеянні неправамерным дзеянням тых краін, якія спрабуюць умешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, а таксама ў цвёрдым адстойванні прынцыпаў і палажэнняў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - падкрэсліў сенатар.

Таксама адбылася сустрэча Сяргея Рачкова з адказным сакратаром ПА АДКБ Сяргеем Паспелавым, на якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння беларускай дэлегацыі з гэтай міжпарламенцкай структурай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі