ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2021, 12:57

Работа Канстытуцыйнай камісіі будзе сістэмнай, мэтанакіраванай і выніковай - Міклашэвіч

Пётр Міклашэвіч
Пётр Міклашэвіч

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа Канстытуцыйнай камісіі будзе сістэмнай, мэтанакіраванай і выніковай, заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда старшыня камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Канстытуцыйная камісія пачала сваю работу па выкананні важнейшай задачы - распрацоўцы канкрэтных прапаноў аб магчымым змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёння мы вызначыліся ў арганізацыйным плане забяспечыць работу камісіі сістэмна, мэтанакіравана і, галоўнае, вынікова", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, для гэтых мэт сёння быў зацверджаны графік работы камісіі. "Канстытуцыйная камісія будзе праводзіць пасяджэнні два разы ў месяц з такім разлікам, каб да 1 жніўня падрыхтаваць ужо канкрэтны варыянт магчымых змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, - адзначыў старшыня камісіі. - Мы таксама вызначылі, што будзе працаваць рэдакцыйная група з юрыстаў са складу Канстытуцыйнай камісіі. Яна будзе два разы ў тыдзень - па аўторках і чацвяргах - у Канстытуцыйным судзе праводзіць свае рабочыя пасяджэнні для таго, каб выпрацаваць юрыдычныя фармулёўкі тых прапаноў, якія паступілі і будуць паступаць ад грамадзян і членаў камісіі".

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што сёння важна правесці ўважлівы аналіз прапаноў грамадзян, якія паступаюць, і неабходныя з іх замацаваць на канстытуцыйным узроўні. "Астатнія прапановы будуць знаходзіць рэалізацыю ў іншых нарматыўна-прававых актах, законах. Паколькі ёсць вобразны класічны выраз, што Канстытуцыя жыве ў законах, - сказаў ён. - Сёння мы вызначыліся, што Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі як у электронным, так і ў пісьмовым выглядзе будзе ажыццяўляць збор прапаноў ад грамадзян нашай краіны. І ўжо на гэты момант паступіла значная колькасць такіх прапаноў. Адпаведна, гэта работа будзе прадаўжацца. Таму мы запрашаем грамадзян, у каго ёсць канкрэтныя прапановы, каб яны прымалі ўдзел у гэтым падрыхтоўчым працэсе, паколькі ў наступным праект Канстытуцыі са змяненнем будзе выносіцца на рэферэндум. Гэта права кожнага грамадзяніна - прагаласаваць, выказаць сваё стаўленне да асноўнага закона нашай краіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі