Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2022, 12:40

Пытанні жыццядзейнасці Мінска абмяркоўвае Качанава на нарадзе з кіраўніцтвам сталіцы

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па г.Мінску Наталля Качанава праводзіць нараду з кіраўніцтвам сталіцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У нарадзе прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па г.Мінску Аляксандр Барсукоў, міністр унутраных спраў, упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па г.Мінску Іван Кубракоў, старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы.

Адкрываючы сустрэчу, Наталля Качанава падзякавала ўсім за ўдзел у IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "Мерапрыемства прайшло сапраўды паспяова. Дзякуй усім вялікі за тое, што разам з намі папрацавалі. Для нас гэта вельмі важна. Разам мы можам многае для таго, каб было яшчэ больш мерапрыемстваў, якія прыносяць карысць для нацыянальнай эканомікі і нашай краіны ў цэлым", - адзначыла спікер.

Такія нарады праводзяцца рэгулярна. На парадак дня вынесены актуальныя пытанні жыццядзейнасці сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі