Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 18:22

Пытанні захоўвання пенсійных спраў адкарэкціраваны ў Беларусі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 10 чэрвеня 2021 года нумар 45 скарэкціравана інструкцыя аб парадку звароту за пенсіяй, арганізацыі работы і вядзення справаводства па назначэнні і выплаце пенсій. Адпаведныя змяненні ўнесены ў ведамасную пастанову ад 8 ліпеня 2019 года нумар 35, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, змяненні закранулі захоўванне пенсійных спраў, а менавіта - парадак перасылкі пенсійнай справы.

Удакладняецца, што падставамі для перасылкі справы могуць быць змяненне пенсіянерам месца жыхарства ў межах Беларусі; паступленне ў дзяржаўную стацыянарную ўстанову сацабслугоўвання; іншыя абставіны.

Пенсiйная справа перасылаецца па пошце па запыце адпаведнага ўпраўлення, на рукі пенсіянеру (яго законнаму прадстаўніку, даверанай асобе) яна не выдаецца.

Запыт афармляецца на падставе заявы пенсiянера ў свабоднай форме (павінны быць указаны адрасы новага і ранейшага месца жыхарства, найменне ўпраўлення, у якім знаходзіцца пенсiйная справа); пісьмовага паведамлення арганізацыі аб абставiнах, якiя патрабуюць перасылкі пенсійнай справы.

Названыя палажэнні ўступаюць у сілу з 15 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі