Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 17:16

Пытанні паўнамоцтваў і фарміравання УНС у праекце новай Канстытуцыі будуць яшчэ дапрацоўвацца

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні паўнамоцтваў і парадку фарміравання Усебеларускага народнага сходу, якому ў праекце абноўленай Канстытуцыі плануецца надаць канстытуцыйны статус, будуць дапрацоўвацца з улікам існуючых прапаноў і меркаванняў. Гэта пытанне было ў ліку найбольш абмяркоўваемых на праведзеным пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, наданне УНС канстытуцыйнага статусу азначае, што з органа дарадчага ён ператворыцца ў канстытуцыйна-ўладны орган. "Сёння адбылася грунтоўная размова, як неабходна фарміраваць УНС, якімі паўнамоцтвамі неабходна надзяліць гэты орган. Паколькі ён ужо будзе мець уладныя паўнамоцтвы і знаходзіцца ў сістэме дзяржаўнай улады. Тут таксама неабходна захоўваць баланс у сістэме дзяржаўнай улады, каб не было супярэчнасцей і падмены іншых органаў", - сказаў ён.

"У гэтым напрамку выказаны шэраг прапаноў, якія патрабуюць яшчэ дасканалай прапрацоўкі", - адзначыў Пётр Міклашэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі