Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2022, 10:46

Пытанні абароны і бяспекі абмяркуюць ваенныя вучоныя з 6 краін у Мінску

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя "Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы" праходзіць сёння ў Цэнтральным доме афіцэраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Беларусі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыбылі прадстаўнікі ад ваенных ведамстваў Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

"Ваенныя вучоныя прааналізуюць і сістэматызуюць існуючыя праблемы ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы, вызначаць шляхі іх вырашэння", - расказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі