Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 15:11

Пуцін пахваліў беларускія станкі за надзейнасць

Уладзімір Пуцін. Фота з архіва
Уладзімір Пуцін. Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пахваліў надзейнасць беларускага абсталявання для станкоў. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Размова аб гэтым зайшла на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радзіем Хабіравым. Кіраўнік рэгіёна згадаў аб тым, што ў рэспубліцы маюць намер ствараць станкабудаўнічы кластар. На гэты момант ужо ёсць дамоўленасці, пачынаюцца праектныя работы.

"І ўжо дзесьці ў першай палавіне 2026 года мы будзем ліць станіны для станкоў, якія цяпер у Беларусі купляем", - сказаў Хабіраў.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заўважыў, што расійскія прадпрыемствы могуць не замяшчаць гэтыя агрэгаты на айчынныя. "У Беларусі таксама можна купляць, там надзейна", - адрэагаваў прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі