Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2021, 10:08

Пункты вакцынацыі разгорнуты ў мінскім метро

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім метрапалітэне дзейнічаюць пункты вакцынацыі ў электрадэпо "Маскоўскае" і "Магілёўскае", а таксама на станцыі "Кавальская Слабада", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал сталічнай падземкі.

У асноўным магчымасцю прайсці імунізацыю ў гэтых пунктах карыстаюцца работнікі метрапалітэна, на станцыі "Кавальская Слабада" таксама могуць прышчапіцца і ўсе жадаючыя. Дарэчы, па стане на сярэдзіну ліпеня гэтага года больш за палавіну работнікаў метро ўжо вакцынаваны, і гэты працэс прадаўжаецца. Работнікі прадпрыемства адказна ставяцца да свайго здароўя, усведамляючы, што кожны дзень кантактуюць з вялікай колькасцю людзей.

Вакцынацыя наладжана дзякуючы супрацоўніцтву з мінскімі паліклінікамі нумар 39, нумар 25 і нумар 38. Выкарыстоўваецца прэпарат "Спадарожнік V" расійскай вытворчасці, выпушчаны на РУП "Белмедпрэпараты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі