7 лістапада, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У час адкрыцця чацвёртага чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ на беразе вадасховішча Вяча ў Мінскім раёне прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант прывітала ўдзельнікаў ад імя кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі прыемна, што мы чацвёрты год запар з вамі сустракаемся тут. Дзякуй, што вы прыязджаеце, падтрымліваеце нашу традыцыю. У гімне чэмпіянату спяваецца: "Вось і восень, Прэзідэнт фарміруе новы трэнд". Мы сапраўды ў гэтым трэндзе. Я выйшла сюды на гэту сцэну не проста так. Мая самая галоўная і самая прыемная місія - прывітаць усіх вас, традыцыйна перадаць вам вялікае, гарачае рабочае прывітанне ад нашага Прэзідэнта. Ён цяпер у прамым сэнсе слова працуе за 300 км адсюль. Мы ўсе з вамі разумеем, па якіх прычынах, Прэзідэнт заўсёды там, дзе ён павінен быць. Але ж мы разумеем, што ён і тут з намі заўсёды", - сказала Наталля Эйсмант.
Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што сёння ў чэмпіянаце ўдзельнічае рэкордная колькасць каманд. "Была і рэкордная колькасць заявак. Некаму нават давялося аб'яднацца для таго, каб паўдзельнічаць. Гэта таксама крута. І мы ўжо абмяркоўвалі, мы ўжо трымаем у галаве пяты чэмпіянат. У нас ужо ёсць напрацоўкі, задумкі. Мы хочам прапанаваць нешта новае, цікавае. І па маштабе, і па змесце. Але гэта наперадзе. А сёння, я не сумняваюся, што перамогуць мацнейшыя. У нас пройдуць сапраўдныя сумленныя спаборніцтвы, а мы з вамі проста выдатна правядзём гэты дзень", - падкрэсліла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сёння на беразе вадасховішча Вяча праходзіць чацвёрты чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ. Удзельнікам чэмпіянату трэба будзе вызначыць мацнейшых у такіх дысцыплінах, як колка дроў, перасяканне бервяна сякерай, колка дроў па-прэзідэнцку, эстафета, "Адным ударам!" і "Праверка на трываласць".-0-

Фота Сяргея Шэлега і Андрэя Сіняўскага