Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2018, 10:30

Прэс-тур расійскіх журналістаў праходзіць у Беларусі 11-14 снежня

11 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прэс-тур расійскіх журналістаў пачынаецца сёння ў Беларусі са знаёмства з Полацкам і Наваполацкам у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.

Прэс-тур праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, эксперты і блогеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі.

Сёння ў Полацку ўдзельнікі прэс-туру наведаюць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і мясцовае малочнае прадпрыемства. У Наваполацку запланавана знаёмства з ААТ "Нафтан", СТАА" ЛЛК-Нафтан", музеем гісторыі і культуры горада.

Праграма наступных дзён у Мінску і Мінскай вобласці не менш насычаная. 12 снежня журналісты наведаюць Мінскі завод колавых цягачоў, аб'екты холдынга "Амкадор", ЗАТ "Штадлер Мінск", Цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", а на наступны дзень убачаць МКСК "Мінск-Арэна", правядуць сустрэчу з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгіем Катуліным, азнаёмяцца з вытворчасцю на Мінскім малочным заводзе нумар 1 і наведаюць Парк высокіх тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі