Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2019, 13:35

Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Рэфармаванне заканадаўства ў сферы будаўнічай дзейнасці. Увядзенне ў дзеянне будаўнічых норм" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 21 лістапада ў 11.00.

У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Для стварэння ў краіне прагрэсіўнай сістэмы тэхнічнага нарміравання, пераходу да гібкіх і спрошчаных норм праектавання прыняты ўказ ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217 "Аб будаўнічых нормах і правілах". Пастановай Мінбудархітэктуры ўжо зацверджаны першыя будаўнічыя нормы. Яны датычацца бяспечнай эксплуатацыі будынкаў, у тым ліку інжынерных камунікацый, распрацоўкі праектаў па ключавых інжынерных збудаваннях.

Больш падрабязна аб новаўвядзеннях раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі: начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей і дырэктар РУП "Будтэхнорм" Ігар Лішай.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі