Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэс-канферэнцыя аб выніках першага ўдзелу Беларусі ў даследаванні PISA пройдзе ў БЕЛТА 3 снежня

Грамадства 02.12.2019 | 10:47

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Вынікі першага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у даследаванні PISA" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 3 снежня ў 15.00.

Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (Programme for International Student Assessment, PISA) - тэст, які ацэньвае дасведчанасць школьнікаў у розных краінах свету і ўменне прымяняць веды на практыцы. Праходзіць раз у тры гады сярод падлеткаў ва ўзросце 15 гадоў. Даследаванне PISA з'яўляецца маніторынгавым, дае магчымасць выявіць і параўнаць змяненні, што адбываюцца ў сістэмах адукацыі розных краін, і ацаніць эфектыўнасць стратэгічных рашэнняў у галіне адукацыі.

Беларусь упершыню ўдзельнічала ў тэсціраванні PISA вясной 2018 года. На праверку вынікаў пайшоў амаль год. Ацэньваліся веды амаль 6 тыс. 15-гадовых школьнікаў: моўная і камп'ютарная дасведчанасць, веданне прыродазнаўчых навук.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярждэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.