ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2018, 15:21

Прэс-канферэнцыя аб развіцці зялёнага горадабудаўніцтва ў Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 11 снежня

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Праект "Зялёныя гарады": вопыт рэалізацыі пілотных ініцыятыў і перспектывы развіцця зялёнага горадабудаўніцтва ў Беларусі" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 11 снежня ў 14.30.

Праект "Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" ("Зялёныя гарады") рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі пры фінансаванні Глабальнага экалагічнага фонду. Праект разлічаны на 2016-2021 гады і накіраваны на развіццё планаў зялёнага горадабудаўніцтва, а таксама на рэалізацыю пілотных ініцыятыў па ўстойлівым гарадскім транспарце і павышэнні энергаэфектыўнасці ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі. Цяпер у праекце ўдзельнічаюць тры беларускія гарады.

Аб тым, як рэалізуюцца пілотныя ініцыятывы і якія перспектывы далейшага развіцця зялёнага горадабудаўніцтва ў Беларусі, раскажуць начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Жаркіна, намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Зак Тэйлар і кіраўнік праекта "Зялёныя гарады" Ірына Усава. Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Мікалай Якубоўскі падзеліцца вопытам рэалізацыі канцэпцыі разумнага ўстойлівага развіцця "Брэст: сімба-сіці 2050".

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі