Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Прэс-канферэнцыя аб развіцці праекта "Карта госця" пройдзе 14 лістапада ў БЕЛТА

Грамадства 12.11.2018 | 16:44
Фота minskpass.by
Фота minskpass.by

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Карта госця" як эфектыўны інструмент развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. Новыя магчымасці і фарматы" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 14 лістапада ў 11.00.

Праект "Карта госця", які прадастаўляе турыстам розныя бонусы і скідкі пры наведванні музеяў, кафэ, гасцініц, пачалі рэалізоўваць у Мінску ў пачатку 2018 года. Цяпер праект значна расшырыўся і аб'ядноўвае ўжо некалькі соцень турыстычна прывабных аб'ектаў па ўсёй рэспубліцы. Аб тым, як будзе развівацца "Карта госця", чым яна цікавая жыхарам Беларусі і замежным турыстам, якія новыя фарматы прапануюць арганізатары да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, раскажуць дырэктар УП "Мінгардаведка" Барыс Васільеў і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.