Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прафсаюзныя санаторыі распрацоўваюць праграмы пяцідзённага знаходжання гасцей

Грамадства 03.02.2017 | 09:18

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здраўніцы санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства "Белпрафсаюзкурорт" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) распрацоўваюць праграмы пяцідзённага знаходжання гасцей у сувязі з увядзеннем пяцідзённага бязвізавага рэжыму. Такая інфармацыя размешчана на сайце ФПБ, паведамляе БЕЛТА.

"Вядома, выканаць поўны курс лячэння за такі кароткі тэрмін праблематычна, але ў нас ужо ёсць дастойныя прапановы, разлічаныя на 5 дзён. За гэты тэрмін можна прайсці неабходную дыягностыку, атрымаць рэзультаты або прайсці курс SPA-працэдур. Гэтага часу цалкам дастаткова, каб апрабаваць тую ці іншую праграму лячэння і зразумець, ці падыходзіць яна чалавеку. І потым прыехаць ужо зноў і прайсці поўны курс", - адзначыў генеральны дырэктар "Белпрафсаюзкурорта" Юрый Чарнуха. У цэлым санаторыі "Белпрафсаюзкурорта" разлічваюць на прыток замежных гасцей.

Паводле слоў генеральнага дырэктара турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства "Беларустурыст" Людмілы Сянькоўскай, прафсаюзны тураператар гатовы да ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму. Створаны спецыяльныя пяцідзённыя маршруты, праграмы, якія ўключаюць падарожжа, аздараўленне. Як чакаецца, гэта дасць магчымасць максімальна заняць турыстаў і дазволіць разлічваць на паўторнае наведванне імі рэспублікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.