Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 10:55

Польшча і Літва двое сутак не прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам
 

Фота Unsplash
Фота Unsplash
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія і літоўскія пагранічнікі практычна ўжо двое сутак не прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з Малдовы, паведамляе БЕЛТА.

Дзеці выступалі спачатку ў Польшчы, а потым у Мінску. Аднак спробы вярнуцца назад дадому ў Малдову на гэтым жа аўтобусе не ўвянчаліся поспехам. У праездзе адмовілі спачатку польскія, а потым літоўскія пагранічнікі, пратрымаўшы дзяцей на граніцы ўсю ноч. Аб гэтым у запісаным відэа расказала кіраўнік музычна-харавой студыі "Рапсодыя" Наталля Барабаншчыкава, якая знаходзіцца ў гэтым жа аўтобусе.

"Спачатку мы паспрабавалі выехаць з Брэста ў бок Польшчы. Польшча нас не пусціла. Існуе нейкі закон, аб якім ніхто не ведае ў нас у краіне (у Малдове. - Заўвага БЕЛТА), што мы не можам (праехаць. - Заўвага БЕЛТА) як транзітныя пасажыры: паколькі мы не рэйсавы аўтобус, мы не можам выехаць з Беларусі. Наша пасольства параіла нам праехаць праз Літву, што тут гэта магчыма. Мы вяртаемся з гэтай граніцы з Літвы, якая нас вяртае назад у Беларусь. Вярнуцца ў Малдову мы не можам ніяк. Нас ахоўваюць аўтаматчыкі. Дзеці хочуць у туалет. Нікога не выпускаюць. Дапамажыце нам, парайце нам і проста выратуйце нашых дзяцей", - сказала кіраўнік калектыву.

Крыніцы, блізкія да МЗС, заявілі БЕЛТА, што беларускі бок гатовы аказаць малдаўскім партнёрам магчымае і неабходнае садзейнічанне. Паведамляецца таксама, што мясцовыя ўлады ў Гродзенскай вобласці, прадстаўнікі грамадскасці таксама ў курсе сітуацыі і працуюць ужо над тым, каб аказаць дапамогу пасажырам аўтобуса, на першым этапе забяспечыць іх гарачым харчаваннем.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі