Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2020, 11:09

План дзяржаўнай стандартызацыі на 2020 год зацверджаны ў Беларусі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План дзяржаўнай стандартызацыі на 2020 год зацверджаны ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

У гэтым годзе прадугледжаны работы па 565 тэмах. Сярод іх - распрацоўка 5 змяненняў да тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза на парфумерна-касметычную прадукцыю, упакоўку, машыны і абсталяванне, змазачныя матэрыялы.

Для розных галін эканомікі будзе распрацавана 455 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ) і змяненняў да іх. З іх 320 будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі. Плануецца таксама распрацоўка, перагляд і ўнясенне змяненняў у 43 арганізацыйна-метадычныя і агульнатэхнічныя стандарты. Спецыялісты правядуць праверку навукова-тэхнічнага ўзроўню 62 дзяржаўных стандартаў.

У новых стандартах улічаць дасягненні навукі, новыя рэсурса- і энергазберагальныя, экалагічныя, прагрэсіўныя тэхналогіі. Так, больш як 70 стандартаў пашыраць нарматыўную базу для выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы нізкавольтнага абсталявання, парфумерна-касметычнай прадукцыі, малака і малочнай прадукцыі, нафты, а таксама па электрамагнітнай сумяшчальнасці тэхнічных сродкаў, абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі