Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіеўскія ўлады дазволілі выключыць участак граніцы з Беларуссю з зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС для забеспячэння аховы і абароны дзяржграніцы, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Telegram-канал МУС Украіны.
Як паведамляецца, украінскі кабмін узгадніў праект адпаведнага ўказа. Паводле інфармацыі МУС, такі крок дазволіць Дзяржпагранслужбе Украіны "забяспечыць належную ахову і абарону ўкраінска-беларускай граніцы і захаванне яе рэжыму".
Удакладняецца, што размова ідзе аб 50-метровай паласе ўздоўж граніцы з Беларуссю, якая праходзіць у межах зоны адчужэння і зоны абавязковага адсялення і знаходзіцца ва ўласнасці Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка.
Пасля самай вялікай радыяцыйнай аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў красавіку 1986 года, у выніку якой аказаліся забруджаны прылеглыя да ЧАЭС тэрыторыі, была ўстаноўлена 30-кіламетровая зона адчужэння, з якой адсялілі ўсіх жыхароў.
Чарнобыльская зона ўключае ў сябе крайнюю поўнач Вышгарадскага раёна (каля граніц з Беларуссю) Кіеўскай вобласці. Там размешчаны непасрэдна электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, пгт Палескае і пгт Вільча. На поўнач ад украінскай часткі Зоны адчужэння знаходзіцца Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, размешчаны на тэрыторыі Беларусі.-0-