Дзмітрый Кулеба. Фота з архіва ТАСС
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба падаў заяву аб адстаўцы. Аб гэтым паведамляе ўкраінскае агенцтва УНН.
Старшыня Вярхоўнай рады Руслан Стафанчук расказаў у Facebook аб паступленні заявы аб адстаўцы ад кіраўніка ўкраінскага МЗС Кулебы. Адзначаецца, што яго заява будзе разгледжана на адным з бліжэйшых пленарных пасяджэнняў парламента Украіны.
На дзень раней, 3 верасня, заявы аб адстаўцы падалі міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська, міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын, міністр абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Руслан Стрылец, віцэ-прэм'ер па пытаннях еўрапейскай і еўра-атлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына і віцэ-прэм'ер - міністр па пытаннях рэінтэграцыі непадкантрольных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук, адзначае ТАСС. Акрамя таго, Уладзімір Зяленскі звольніў Расціслава Шурму з пасады намесніка кіраўніка свайго офіса.-0-