Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2022, 14:31

Пяць абласцей Беларусі завяршылі першы ўкос траў

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць абласцей Беларусі завяршылі першы ўкос траў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 4 ліпеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 83,6 працэнта запланаваных плошчаў. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1288,5 тыс. га, што складае 98,3 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 393,2 тыс. т сена (41,2 працэнта да плана), 8197,7 тыс. т сенажу (61 працэнт) і 247,5 тыс. т сіласу (1,30 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармовых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 26,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі