Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
16 студзеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Удзел у выбарах - гэта дэманстрацыя з'яднанасці ўсяго нашага грамадства, у тым ліку моладзі, ад якой залежыць будучыня нашай краіны. Аб гэтым на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ) заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўным акцэнтам на сустрэчы была электаральная кампанія гэтага года. "Грамадзянская пазіцыя і ўдзел у выбарах - гэта дэманстрацыя з'яднанасці ўсяго нашага грамадства, у тым ліку моладзі, ад якой залежыць будучыня нашай краіны. Наогул, трэба прывучаць сябе з маладых гадоў удзельнічаць у палітычных працэсах, не заставацца ўбаку, - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Менавіта гэтага хочуць нашы апаненты - моладзь адарваць ад мэйнстрыму, палітычных працэсаў, іншых працэсаў, што адбываюцца ў нашым грамадстве, і потым фарміраваць тую масу, якая будзе пратэснай, пойдзе супраць старэйшага пакалення, супраць усяго добрага, мірнага і стваральнага, што ёсць у нашай краіне".
Уладзімір Пярцоў адзначыў, што цяперашняе маладое пакаленне актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы. "Моладзь ужо не тая, якой яна была 4-5 гадоў таму. Яна дастаткова ўключана ў палітычны парадак дня", - канстатаваў ён.
Галоўным акцэнтам на сустрэчы была электаральная кампанія гэтага года. "Грамадзянская пазіцыя і ўдзел у выбарах - гэта дэманстрацыя з'яднанасці ўсяго нашага грамадства, у тым ліку моладзі, ад якой залежыць будучыня нашай краіны. Наогул, трэба прывучаць сябе з маладых гадоў удзельнічаць у палітычных працэсах, не заставацца ўбаку, - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Менавіта гэтага хочуць нашы апаненты - моладзь адарваць ад мэйнстрыму, палітычных працэсаў, іншых працэсаў, што адбываюцца ў нашым грамадстве, і потым фарміраваць тую масу, якая будзе пратэснай, пойдзе супраць старэйшага пакалення, супраць усяго добрага, мірнага і стваральнага, што ёсць у нашай краіне".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама звярнуў увагу, што абмяжоўваць маладых людзей у выбары каналаў атрымання інфармацыі і заганяць у нейкія рамкі - контрпрадукцыйна. "Калі яны самі могуць атрымаць розную інфармацыю, узважыць, паглядзець, правесці свой фактчэкінг, спраўдзілася ці не спраўдзілася нешта, яны выбіраюць для сябе каналы інфармацыі і камунікацыі", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.-0-